Экскурсія ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

30.03.2023

У час веснавых канікул вучні сярэдніх і старэйшых класаў нашай школы наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.

  

Музей быў заснаваны 6 лістапада 1987 года па загадзе Міністэрства культуры БССР. Музей размясціўся ў некалькіх будынках Траецкага прадмесця ў Мінску, плошчы якіх падчас правядзення рамонту былі прыстасаваны пад музейныя памяшканні. Для наведвальнікаў музей быў адкрыты ў 1991 годзе.

Сёння ў склад музея ўваходзяць 9 філіялаў. Адзін з іх - літаратурны музей Максіма Багдановіча, які падчас паездкі ў сталіцу нашай краіны наведалі вучні пачатковых класаў.