“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

26.09.2022

З 19 верасня па 23 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень роднай мовы. Першы дзень “Багацце беларускай мовы” прайшоў пад дэвізам: “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, i твор гэты –  мова” (Алесь Разанаў). У гэты дзень вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”. Вучні 8-10 класаў стваралі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”.

Другі дзень “Родная мова ў культуры i мастацтве” прайшоў пад дэвізам: “Культура нацыі без культуры роднай мовы – нонсэнс, бяссэнсіца” (Ніл Глевіч). У гэты дзень вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у анлайн –  акцыі “Натхнёныя Бацькаўшчынай” (падрыхтавалі відэасюжэты пра знакамітых беларусаў і дэманстравалі вучням 1-7 класаў). Таксама ў гэты дзень адбыўся гастранамічны фэст “Беларуская кухня”, падчас якога вучні 5-10 класаў спаборнічалі ў прыгатаванні самай смачнай беларускай стравы. І завяршыўся дзень паказам адзення ў традыцыйным стылі “Мода па-беларуску” з удзелам настаўнікаў і вучняў.

 

 

  Безымянный

Трэці дзень “За што я люблю родную зямлю” прайшоў пад дэвізам: “Я нарадзіўся ў Беларусі i так, як маці, гавару”(С.Грахоўскі). У гэты дзень вучні 5-7 класаў спаборнічалі ў напісанні творчых работ “За што я люблю родную зямлю”. Таксама на працягу дня адбылася прэзентацыя паштовак-пажаданняў сваёй мове.

 

Чацвёрты дзень “Літаратура як люстэрка мовы” прайшоў пад дэвізам: “Родная – бестэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў). У гэты дзень вучні 1-10 класаў прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”.

 

І завяршыўся Тыдзень днём “Родная мова – мова навукі” пад дэвізам: “Мова –  гэта ключ да дзвярэй у свет...” (В. Каваленка). На працягу дня трансліраваліся мультымедыйныя прэзентацыі “Адрасы прадуктыўнага педагагічнага вопыту”, "Транфармацыйная прастора кабінетаў беларускай мовы i літаратуры ўстаноў  агульнай сярэдняй адукацыі”. Таксама ў гэты дзень быў дадзены старт  творчай акцыі “Чытаем  Максіма Танка разам”, у якой прынялі ўдзел вучні 1-10 класаў.