Падарожжа па краіне беларускіх казак

19.01.2022
Казкі любяць і дарослыя і дзеці. Казкі вучаць нас дабрыні, смеласці, працавітасці і іншым станоўчым якасцям. Адным словам гэта чароўны свет, які выклікае у нас пачуцці суму і радасці. Казка – гэта цуд! 19 студзеня вучні пачатковых класаў адправіліся ў чароўнае падарожжа па краіне казах, успомнілі казкі, складзеныя беларускім народам. На іх шляху сустрэлася шмат казачных герояў, якія падрыхтавалі дзецям розныя цікавыя конкурсы і заданні. У конкурсе “Пазнай казку па пачатку” вучні па ўрыўку з казкі павінны былі здагадацца, як называецца казка. У заданні “Чый гэта партрэт?” - па апісанні адгадаць герояў казак. У ходзе конкурса “Хто больш?” вучні вызначалі, што гэта за казачны герой і называлі імёны герояў літаратурных казак. Дзеці разгадвалі крыптаграму, чыталі радкі верша, называлі твор і аўтара ў у конкурсе “Крыптаграма”. У конкурсе калажаў “Чароўная краіна Літаратура” неабходна было зрабіць калаж па тэме і адлюстраваць свой настрой. У ходзе гульні дзеці паказалі добрыя веды і выдатна справіліся з усімі заданнямі казачных герояў.