ШАГ: Начало Великой Отечественной войны

21.10.2021

 

Вялікая Айчынная вайна з’яўляецца асноўнай часткай Другой сусветнай вайны. 22 чэрвеня 1941 года на лёс беларускага народа ўпала цяжкае ярмо і выпрабаванне вайной. Складана знайсці народ, які пацярпеў больш ад гэтай вайны. Кожны чацвёрты жыхар нашай зямлі быў забіты захопнікамі, БССР страціла 85% прадпрыемстваў народнай гаспадаркі. Для Беларусі Вялікая Айчынная вайна гэта не толькі боль, але і памяць пра гераізм яе сыноў-вызваліцеляў. 21.10.2021 у рамках рэспубліканскага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" вучням нагадалі, як пачыналася вайна, з якімі праблемамі сутыкнулася дзяржава і простыя людзі.