Тыдзень БРПА

16.09.2021

У рамках тыдня БРПА быў праведзены першы піянерскі збор у навучальным годзе. Тэматыка збору насіла арганізацыйны характар. Старэйшы піянерважаты вызначыў планы і мэты школьнай піянерскай арганізацыі на 2021/2022 навучальны год. Таксама быў  вызначаны план работы піянерскай дружыны і абраны новы піянерскі актыў.

 

13 верасня, у дзень нараджэння БРПА, было праведзена святочнае мерапрыемства «БРПА - твой надзейны сябар», на якім старэйшы піянерважаты і члены арганізацыі расказалі малодшым таварышам пра гісторыю, традыцыі і сучаснасць піянерыі.