21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

19.02.2021

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЭСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.

Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак, падтрымаць нацыянальныя культуры і захаваць моўную разнастайнасць, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы  для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

 Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

   Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

План мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

Назва мерапрыемства

Дата правядзення

Узрост вучняў

Гучы родная мова (видэазамалеўкі ў час перапынкаў)

18.02.-19.02.

6-17

Агульнанацыянальная дыктоўка

17.02

15-16

Конкурс “Буслік – 2021 “

18.02

9-15

Інтэрактыўная гульня “Гавары са мной па-беларуску”

18.02

14

Гульня “У роднай мовы роднае карэнне”

19.02

10-11

Віктарына “Лепшы знаўца беларускай мовы”

23.02

15-16

Беларускія дзеячы пра родную мову

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я.Колас)

Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)

Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я.Колас)

Беларус-католік, ці беларус-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне. (Я.Купала)

Мова – гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.(І.Мележ)

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова. (З.Бядуля)

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)

 

 

  

17 лютага 2021 года настаўнікі і вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у агульнанацыянальнай дыктоўцы

 

 

19 лютага адбыўся Турнip знаўцаў беларускай мовы ў 4 класе (класны кіраўнік Радаман Т.В.) 

 

Тэматычны перапынак да Дня роднай мовы