“Міс Беларусь-2020” у Нясвіжы

18.12.2019

Рэгіянальны этап Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2020” прайшоў у Нясвіжы

У канцы мінулага тыдня ў гарадскім маладзёжным цэнтры прайшоў рэгіянальны этап Нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь-2020”. У ім прыняла ўдзел настаўнік замежнай мовы, педагог-арганізатар нашай установы адукацыі Ангеліна Мікалаеўна Сплендзер. У выніку журы пад старшынствам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Кругліка вызначыла тры фіналісткі раённага адборачнага этапу, якія прымуць удзел у паўфінале конкурсу. Сярод пераможцаў раённага этапу конкурсу прыгажосці - Ангеліна Мікалаеўна Сплендзер. 

Паўфінал адбудзецца 21 сакавіка на базе Нацыянальнай школы прыгажосці. Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці “Міс Беларусь” пройдзе ў маі 2020 года ў Мінску.

Пажадаем поспеху Ангеліне Мікалаеўне!