Гульня-падарожжа “Зямля Беларусі”
05.10.2024
У шосты школьны дзень для вучняў 2-4 класаў адбылося завочнае падарожжа па нашай краіне. Школьнікам спатрэбіліся веды і эрудыцыя, каб выдатна справіцца з прапанаванымі заданнямі на кожнай станцыі. А яшчэ вучні змаглі праявіць сябе ў творчасці і зрабіць сваімі рукамі птушку, якая з’яўляецца сімвалам нашай краіны. На занятках мы не змаглі пабываць, ва ўсіх кутках беларускай зямлі, але тое што пачулі, закранула сэрдца дзяцей, выклікала пачуццё гонару за мінулае нашай радзімы, за яе сённяшні дзень.