Круглы стол "Пісьменнікі-франтавікі"

09.04.2022

 

  

9 красавіка 2022 года вучні 6-7 класаў прынялі ўдзел у круглым стале "Пісьменнікі-франтавікі". Навучэнцы пазнаёміліся з беларускімі пісьменнікамі, якія з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны змагаліся ў дзеючай арміі, партызанскіх атрадах, падпольных арганізацыях. Але асноўнай іх зброяй было трапнае слова, надзеленае мноствам адценняў. Многія з беларускіх літаратараў не дажылі да светлага Дня Перамогі. Іх імёны навечна застануцца ўпісанымі залатымі літарамі ў кнігу народнай памяці.