Тыдзень "Бяспечнае лета"

14.07.2023

У нашым дзіцячым садзе прайшоў тыдзень "Бяспечнае лета". Асноўнай мэтай стала фарміраванне ўяўленняў аб элементарных правілах бяспечнай жыццядзейнасці. Правялі гутаркі "Мая сям'я за бяспеку", "Святлафор і сігналы святлафора". Дзяцей зацікавілі загадкі на супрацьпажарную бяспеку, якія яны паспяхова разгадвалі. Дзеці з задавальненнем гулялі ў гульні, расказвалі вершы аб пажарнай бяспецы, дарожным руху, расфарбоўвалі малюнкі, разглядвалі плакаты па пажарнай бяспецы, дарожным руху, бяспецы ў прыродзе. У гульневай форме дзеці атрымалі веды, як трэба дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях.