Свята "Каляда"

17.01.2023

Дзеці рознаўзроставай групы наведалі сельскі дом культуры, дзе сталі ўдзельнікамі каляндарна-абрадавага свята "Каляда". Галоўнымі героямі свята сталі калядоўшчыкі - людзі, апранутыя ў спецыяльныя касцюмы і маскі. Тут былі і каза, і цыган з цыганкаю, і зорканосец. Калядоўшчыкі пелі песні - калядкі, шчадроўкі, жадалі ўсім шчасця, дабрабыту.
Такія каляндарна-абрадавыя святы не проста сімвалы з мінулага. Дзякуючы ім дзеці пазнаюць нацыянальныя традыцыі і вывучаюць гісторыю нашай краіны.