Школьная библиотека

График работы библиотеки

Графік работы  бібліятэкі

  дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

на 2019/2020 навучальны год

 

                  Панядзелак      -         09.00 – 12.00; 14.30  –  16.00  

 

                  Аўторак          -            14.00   -  17.00

 

                  Серада            -            12.00   -   16.00

 

                  Чацвер           -             12.00  - 16.00

 

                  Пятніца         -             09.00 – 10.00; 14.40. -  16.40

 

                  Субота          -              09.30.   -   12.30

 

Санітарны  дзень   першая серада кожнага  месяца

свернуть

План работы библиотеки

 План работы  бібліятэкі

  дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

на 2019/2020 навучальны год

 

  1. Задачы бібліятэкі  ў новым навучальным  годзе
  1. Выхоўваць у вучняў павагу  да кнігі, бачыць у кнізе  крыніцу ведаў, крыніцу павышэння  кругагляду.
  1. Садзейнічаць  паспяховаму засваенню вучэбных праграм развіццю творчага мышлення, пазнавальных  інтарэсаў і здольнасцей вучняў, фарміраванню  гарманічна – развітай, маральнай  і адукаванай  асобы пры дапамозе кнігі  і чытання, бібліятэчных рэсурсаў.
  1. Аказанне інфармацыйнай падтрымкі настаўнікам установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму агульнай сярэдняй адукацыі у павышэнні метадычнага і педагагічнага майстэрства.
  1. Безадказнае, своечасовае, максімальна поўнае  абслугоўванне  чытачоў, аказанне кансультацыйнай дапамогі вучням, настаўнікам і іншым карыстальнікам у атрыманні інфармацыі.
  1. Фарміраванне інфармацыйнага светапогляду навучэнцаў і пазнавальнай дзейнасці пры дапамозе арганізацыі сістэмнай работы ў рамках праграмы «Асновы інфармацыйнай культуры»;
  1. Удасканаленне традыцыйных  і засваенне новых бібліятэчных тэхналогій.

     Для рэалізацыі задач бібліятэка: 

 - фармуе фонд бібліятэчна-інфармацыйных рэсурсаў школы;

 - стварае інфармацыйную прадукцыю;

 - ажыццяўляе дыферэнцыраванае бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне   навучэнцаў і педагагічных работнікаў.

  1. Аналіз работы  бібліятэкі

Школьная бібліятэка  - гэта першы інфармацыйны цэнтр для вучняў. Менавіта тут павінны набывацца навыкі самастойнага пошуку, крытычнай ацэнкі атрыманай інфармацыі, параўнання інфармацыі, атрыманай з розных крыніц.        

Фонд  бібліятэкі  ўключае ў сябе  вучэбную, мастацкую, даведачную літаратуру для вучняў, а таксама педагагічную, метадычную і даведачную літаратуру для педагагічных работнікаў, і перыядычныя  выданні.

Школьная бібліятэка  фарміруе ў вучняў неабходнасць у пастаяннай самаадукацыі, выхоўвае адказнасць, надзяляе ўвагу прапагандзе літаратуры.

  Бібліятэка займаецца таксама набыццём і выдачай  падручнікаў вучням і настаўнікам школы.  Падручнікі прывозяць  з г. Мінска (гандлёвае прадпрыемства “Глобус”)  на базу РАА, апошнія разы падручнікі прывозілі па дарозе ў установу.  А з базы  РАА падручнікі забіраем самастойна, гэтак жа адбываецца набыццё мастацкай і метадычнай літаратуры.  На працягу ўсяго навучальнага года дзейнасць бібліятэкі была накіравана на забеспячэнне вучняў і педагогаў падручнікамі і вучэбнай літаратурай, праводзілася работа па прыцягненню дзяцей да чытання праграмнай, мастацкай, навукова-папулярнай літаратуры.

У пачатку  мінулага навучальнага года пры атрыманні падручнікаў перарэгістравалася  78 вучняў. На працягу ўсяго навучальнага года  ў бібліятэку запісалася  94 чытачы, з іх у тым ліку 20 настаўнікаў.  Некаторыя вучні, якія мала  наведваюць бібліятэку, матывуюць тым, што наведваюць сельскую бібліятэку і чытаюць на камп’ютары ў інтарнэце.  У бібліятэцы мала прыгожых і яркіх кніг для вучняў пачатковых класаў. Таму вучні  пачаткоўцы больш цікавяцца перыядычнымі часопісамі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, такія як “Вясёлка”, “Рюкзачок”. Належная ўвага надзялялася папулярызацыі літаратуры па пазакласным чытанні. З гэтай мэтай штомесячна былі арганізаваны выставы-рэкамендацыі, выставы кніг аўтараў-юбіляраў і кніг-юбіляраў, інфармацыйныя паведамленні ў класах. Былі арганізаваны і пастаянна дзейнічалі выставы наступнага зместу:

“Мая Радзіма – Беларусь”

“ Армія на варце міру”

“Здаровы лад жыцця”

“Правы дзіцяці”

“Выбар прафесіі”

Асноўныя чытачы ў бібліятэцы, гэта вучні сярэдніх і старэйшых класаў, якія бяруць мастацкую літаратуру па школьнай праграме.

Рэгулярна складаліся спісы новых паступленняў навінак літаратуры, агляды метадычнай літаратуры для настаўнікаў. Праводзілася інфармацыйнае забеспячэнне педсаветаў, метадычных аб’яднанняў, бацькоўскіх сходаў. Вялася даведачна-бібліяграфічная работа.

Знамянальныя і памятныя даты адзначаліся стварэннем разнастайных выстаў і інфармацыйных стэндаў, падборам літаратуры, даведачнага матэрыялу, кожны месяц абнаўляецца каляндар знамянальных і памятных дат.

Бібліятэка аказвала пастаянную інфармацыйную падтрымку ў правядзенні класных гадзін і іншых мерапрыемстваў школы.

Усе вучні ўстановы забяспечаны падручнікамі ў патрэбнай колькасці.

Пры недахопе некалькі адзінак падручнікаў, бралі ў пазыку ў другіх  установах адукацыі.

Належная ўвага надзялялася бібліятэчнаму фонду. На працягу навучальнага года фонд папаўняўся як мастацкай, так і метадычнай літаратурай. Праводзілася работа па рамонту кніг і праверачныя рэйды захавання кніг і падручнікаў.

Своечасова штоквартальна праводзілася падпіска на газеты і часопісы.

У бібліятэцы да паслуг наведвальнікаў прадстаўлены тэматычныя папкі, падшыўка газет і часопісаў, якія пастаянна папаўняюцца і сістэматызуюцца.

   №

п/п

              

                         Назва  паказчыкаў

Выкананне

плана  мінулага

года

План  на

бягучы год

1.

   Колькасць  чытачоў:

з іх                     -  вучняў

       - настаўнікаў

                           - іншых

94

74

20

-

99

76

23

3

2.

Колькасць  кнігавыдач

824

1100

3.

Колькасць   наведванняў

987

1030

4.

Чытальнасць

8,8

10,8

5.

Наведвальнасць

10,5

12,5

6.

Кніжныя  фонды:

-         фонд  падручнікаў

-         фонд  літаратуры

9859

3381

6478

 

7.

Колькасць паступлення загод:

-         літаратуры

-         падручнікаў

477

43

434

 

8.

Колькасць спісання за год:

-         літаратуры

   -    падручнікаў

1031

3

1028

 

 

Змест работы

Тэрмін выкананнн

Адказныя

Работа з фондамі

Работа з бібліятэчным фондам

1.

Фарміраванне фонду бібліятэкі на мовах, якія вывучаюцца ў школе.

 Весці аналіз яго выкарыстання

На працягу года

Бібліятэкар

2.

 

 Арганізацыя бібліятэчных фондаў і выключэнне з іх дакументаў афармляюцца ўліковымі дакументамі, формы якіх зацверджаны пастановай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2016 № 108 “Аб устанаўленні формаў уліковых дакументаў, якімі афармляюцца арганізацыя бібліятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выключэнне з іх дакументаў”

 На працягу года

   Бібліятэкар

3.

Выяўленне непрыгоднай літаратуры і складанне акта на спісанне  метадычнай і мастацкай літаратуры па розных прычынах

Верасень - ліпень

Камісія

4.

ІІраверка кніжнага фонду і забеспячэнне яго захаваннасці

1 раз у год

Бібліятэкар

5.

Растаноўка дакументаў у фондзе пасля вяртання чытачамі

Пастаянна

Бібліятэкар

6.

 Падшыўка газет і часопісаў

1 раз у тыдзень

Бібліятэкар

Работа з фондам падручнікаў

1.

 Улік падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў уключае ў сябе прыём, рэгістрацыю паступленняў, штампаванне, выдачу навучэнцам і прыём  ад іх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў

Май, жнівень

верасень

Бібліятэкар

2.

 Дыягностыка забяспечанасці  падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ва ўстанове адукацыі

 Май - верасень

Бібліятэкар

3.

Выяўленне і спісанне   падручнікаў у якіх закончыўся тэрмін выкарыстання

 Па меры неабходнасці

Бібліятэкар

4.

Афармленне заказа на падручнікі і вучэбныя дапаможнікі на наступны навучальны год

Па меры неабходнасці

Сумесна з настаўнікамі - прадметнікамі

5.

  Прыём і афармленне дакументаў па збіранні платы за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі

 Верасень

 Бібліятэкар

Меры  па захаванню фонда

1.

 Мелкі рамонт кніг і падручнікаў

У час канікул

Бібліятэкар і вучні

І ступені

2.

 Праводзіць рэйд-праверку захаваннасці падручнікаў

 1 раз у паўгоддзе

 Бібліятэкар

3.

 Праводзіць санітарны дзень

 1 раз у месяц

 Бібліятэкар

Даведачна-бібліяграфічная работа

1.

Ажыццяўленне бібліяграфічнай апрацоўкі выданняў, якія паступаюць у бібліятэку

Па меры паступлення

 Бібліятэкар

2.

Афармленне, папаўненне і рэдагаванне алфавітнага каталога,

растаноўка кніг на паліцах згодна ББК

На працягу года

 Бібліятэкар

3.

Рэдагаванне картатэкі   вучэбных дапаможнікаў

Па меры паступлення

 Бібліятэкар

4.

Вядзенне дзённіка школьнай бібліятэкі, своечасовае і правільнае запаўненне яго частак

На працягу года

 Бібліятэкар

Работа з бацькамі

1.

 Выступаць на бацькоўскіх сходах з інфармацыяй аб наведванні вучнямі бібліятэкі, аб чытанні вучняў, праводзіць вынікі аналізу чытання

 На працягу года

Бібліятэкар

2.

 Інфармаваць бацькоў індывідуальна аб несвоечасовым вяртані кніг у бібліятэку, аб стане захавання падручнікаў і мастацкай літаратуры ў час карыстання

 На працягу года

Бібліятэкар

3.

Своечасова інфармаваць бацькоў  аб тэрмінах выдачы і прыёма падручнікаў

 Жнівень

  Май

Бібліятэкар

4.

 Знаёміць бацькоў з Пастановай савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб збірання платы за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі”,  даваць інфармацыю аб тэрмінах і парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі” і аб кошце камплектаў падручнікаў

 

 Жнівень - верасень

Бібліятэкар

Рэклама бібліятэкі

1.

Разработка цвета і стыля для афармлення выставак

На працягу года

Бібліятэкар

2.

Актуалізацыя бібліятэчных інфармацыйных стэндаў

На працягу года

Бібліятэкар

3.

Падрыхтоўка інфармацыйных аб’яў аб выставах і мерапрыемствах

Па меры неабходнасці

Бібліятэкар

Адміністрацыйна-гаспадарчая работа

1.

Выкананне патрабаванняў санітарных правіл і норм, правіл пажарнай бяспекі.

Згодна з планам

Бібліятэкар, загадчык гаспадаркі

2.

 Ажыццяўленне бягучага рамонту памяшкання

Па меры неабходнасці

Бібліятэкар

Павышэнне кваліфікацыі

1.

Самаадукацыя (метадычныя часопісы, інструкцыі па бібліятэчнай справе, навінкі літаратуры. перыядычныя выданні, работа над тэмай па самаадукацыі)

Пастаянна

Бібліятэкар

2.

Удзел у канферэнцыях і семінарах бібліятэкараў раёна. Павышаць сваю кваліфікацыю не радзей аднаго разу ў пяць гадоў

 Згодна з планам

Бібліятэкар

3.

Удзел у рабоце раённага метадычнага аб'яднання бібліятэкараў

Пастаянна

Бібліятэкар

Работа з чытачамі. Інфармацыйнае абслугоўванне

1.

                Перарэгістрацыя ўсіх чытачоў

 Верасень –

 лістапад

Бібліятэкар

 

2.

   Ажыццяўленне даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання і                 бібліяграфічнага інфармавання педагагічнага калектыву і вучняў

На працягу года

Бібліятэкар

 

3.

    Вывучэнне чытальніцкіх запытаў. Праводзіць індывідуальныя гутаркі, каб выявіць густ і інтарэсы вучня.

На працягу года

Бібліятэкар

 

4.

   Выяўленне запазычанасці. Гутаркі з класнымі кіраўнікамі пра наведванне вучнямі бібліятэкі. Аналіз фармуляраў чытача

На працягу года

Бібліятэкар,

класныя

кіраўнікі

 

5.

                  Правядзенне Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі

Сакавік

Бібліятэкар

 

6.

   Дапамога настаўнікам у арганізацыі прадметных тыдняў, іншых мерапрыемстваў

Па меры неабходнасці

Бібліятэкар

 

7.

    Інфармаваць класных кіраўнікоў аб наведванні школьнай бібліятэкі

і чытанні вучняў

 Па меры неабходнасці

Бібліятэкар

 

8.

    Інфармаванне настаўнікаў-прадметнікаў аб паступленні новай літаратуры па прадметах

Па меры паступлення

Бібліятэкар

 

9.

  Правядзенне работы з актыўнымі чытачамі па захаванні добрага стану кніг і вучэбных дапаможнікаў

Пастаянна

Бібліятэкар,

класныя

кіраўнікі

 

 

 

 

Работа з чытачамі

 

Форма

правядзення

Назва  мерапрыемства

Тэрмін правядзення

Адказны

 

 

 

Камплектаванне і выдача падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў навучэнцам на 2019/2020 вучэбны год

Жнівень

Бібліятэкар

 

Кніжная

паліца

Падборка матэрыяла да тэматычных выстаў:  “Да пачатку новага навучальнага года”, “Навінкі метадычнай літаратуры”

Жнівень

Бібліятэкар

 

Тэматычная паліца

Да тыдня беларускага пісьменства і друку

“Свята ў Слоніме ”

Верасень

Бібліятэкар

 

Тэматычная

паліца

Куточак юбіляра.  “Давайце Вольскага чытаць” – да 95-годдзя з дня нараджэння Артура Вольскага

Верасень

Бібліятэкар

 

Інфармацыйны стэнд

“Сталыя - паважаныя” – да Міжнароднага дня сталых людзей

Верасень

Кастрычнік

Бібліятэкар

 

 

Падрыхтоўка і здача справаздачы па аплаце за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі

Кастрычнік

Бібліятэкар

 

Тэматычная паліца

“Маці – слова дарагое”  –  да тыдня  Маці ў Беларусі

Кастрычнік

Бібліятэкар

 

Віктарына

“Падарожжа па стране “Чытанія” (знаёмства  вучняў 1 класа з бібліятэкай)

Кастрычнік

Бібліятэкар

 

Гульня - падарожжа

Падарожжа па старонках часопісаў для дзяцей. Разгадванне рэбусаў і шарад.

Лістапад

Бібліятэкар

 

Конкурс уважлівых

“Любімыя героі беларускіх народных казак”, для  2-4 класаў

Лістапад

Бібліятэкар

 

Інфармацыны стэнд

 

Да міжнароднага дня адмовы ад палення

“Курыць – здароўю шкодзіць”

Лістапад

Бібліятэкар

 

Кніжная паліца

Куточак юбіляра – да 120-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова  “Дрэва  мудрасці  ў словах М.Лынькова”

Лістапад

Бібліятэкар

 

Літаратурная

вандроўка

Да міжнароднага дня правоў дзіцяці

“Я чалавек і я маю права”.  4 -5 кл

Лістапад

Бібліятэкар

 

Тэматычная паліца

Інфармацыйны абзор

Да сусветнага дня прафілактыкі СНІДу

“Разам супраць СНІДу”

Снежань

Бібліятэкар

 

 Тэматычная

     паліца

Куточак юбіляра  –  да 85-годдзя з дня нараджэння  Івана Чыгрынава  “Не прапусці добрую кнігу”

Снежань

Бібліятэкар

 

 Тэматычная

     паліца

Куточак юбіляра “Класік на ўсе часы”   – да 100-годдзя  А.Салжаніцына,   рускага пісьменніка 

Снежань

Бібліятэкар

 

 Тэматычная

     паліца

Куточак юбіляра – да 220-годдзя  А. Міцкевіча “Песняр з Навагрудчыны”

Снежань

Бібліятэкар

 

Чытанне ўголас

Любімыя  казкі  для вучняў 1-2 класаў

Снежань

Бібліятэкар

 

Хвілінкі роздуму

 

«Падумай, адгадай  загадку»

Снежань

Бібліятэкар

 

Віктарына

“У родным краі” –   гульня-падарожжа  

Студзень

Бібліятэкар

 

Тэматычная  паліца

Куточак юбіляра : “М.Аўрамчык – дзецям і падлеткам” – да

100- годдзя з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка

Студзень

Бібліятэкар

 

Кніжная паліца

Куточак юбіляра: “Казачны карагод” - да 65 годдзя з дня нараджэння  Анатоля Зэкава

Студзень

Бібліятэкар

 

 Тэматычная

     паліца

Куточак юбіляра: – да 80-годдзя  Леаніда Дайнекі “Беларуская гісторыя ў творах Л. Дайнекі”

Студзень

Бібліятэкар

 

Тэматычная паліца

Куточак юбіляра: “След паэта” - да 130 годдзя з дня нараджэння Барыса Пастэрнака

Люты

Бібліятэкар

 

Інфармацыйны стэнд

“Час выбраў нас” - да дня памяці воінаў-інтэрнацыялістаў

Люты

Бібліятэкар

 

Гадзіна роднай мовы

“Сэрцам роднага слова краніся”–да міжнароднага дня  роднай мовы,

Люты

Бібліятэкар

 

Тэматычная паліца

“Сапраўдным мужчынам прысвячаецца” – да дня  абаронцаў Айчыны

Люты

Бібліятэкар

 

Кніжная паліца

Куточак юбіляра: “Паэтычнае майстэрства Р. Барадуліна – да 85-

годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна

Люты

Бібліятэкар

 

Інфармацыйны стэнд

“Літаратурная спадчына П. Прыходзькі” – да 100-годдзя з дня нараджэння Пятра Прыходзькі

Люты

Бібліятэкар

 

Тэматычная паліца

Да міжнароднага  жаночага дня: “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”

Сакавік

Бібліятэкар

 

Кніжная паліца

Куточак юбіляра: Да 90-годдзя з дня нараджэння Яраслава Пархуты “Казкі дзеда Яраслава”

Сакавік

 

Бібліятэкар

 

Інфармацыйны стэнд

“Мая краіна - Беларусь” – да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Сакавак

Бібліятэкар

 

Інфармацыйны стэнд

“Дарогі, сцежкі, краявіды” – да 100-годдзя з дня нараджэння

Аляксея Пысіна

Сакавік

Бібліятэкар

 

 

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі “Па сцежках дзіцячых кніг”

 (па асобнаму  плану)

Сакавік

 

Бібліятэкар

 

Віктарына

 

“Нашы суседзі - птушкі” - да міжнароднага дня птушак

Красавік

Бібліятэкар

 

Тэматычная паліца

Куточак юбіляра:  “Галерэя герояў Андэрсена” - да 215-годдзя з дня нараджэння Ганса Хрысціяна Андэрсена

Красавік

 

Бібліятэкар

 

Тэматычная паліца

Куточак юбіляра: Да 85-годдзя з дня нараджэння Анатоля Клышкі “Азбука А. Клышкі на ўсе часы”

Красавік

Бібліятэкар

 

Пазнавальны час

“Чарнобыльскі набат” – агляд

Красавік

Бібліятэкар

 

Тэматычная паліца

Куточак юбіляра: Да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага “Сябра  дзяцей”

Май

Бібліятэкар

 

Акцыя

да дня Перамогі: “Прачытаная кніга пра вайну – твой падарунак да свята Перамогі

Май

Бібліятэкар

 

Выстава –

віктарына

Да міжнароднага дня сям’і

“Што чыталі нашы дзядулі і бабулі”

Май

Бібліятэкар

 

свернуть

Библиотечный фонд

Аб бібіліятэчным  фондзе 

дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа”

на 01 студзеня  2019 года

 

Фонд  падручнікаў     -    3189 экзэмпляраў

Фонд  мастацкай літаратуры  -  6512 экзэмпляраў

                          Усяго:      9701 экзэмпляраў

свернуть

Майстар-клас "Закладка для кнігі"

27.03.2019