Дзень народнага касцюма

20.01.2022
20 студзеня на базе школы у рамках тыдня беларускай мовы адбылося мерапрыемства "Мода па-беларуску". Вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі беларускага нацыянальнага адзення, яго лакальнымі разнавіднасцямі і гістарычным кантэкстам, у якім фарміраваліся характэрныя рысы нацыянальнага строю.