Гульнявая пазнавальная праграма “Па старонках дзіцячых кніг”

02.04.2021

2 красавіка – дзень нараджэння найвыдатнейшага дацкага пісьменніка-казачніка Ханса Крысціяна Андэрсэна. З 1967 года ў гэтую дату адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Традыцыйна ў Міжнародны дзень дзіцячай кнігі і напярэдадні яго ладзяцца шматлікія выставы, конкурсы, канферэнцыі, ранішнікі. Вучні 1-4 класаў у час канікул прынялі ўдзел у гульнявой пазнавальнай праграме "Па старонках дзіцячых кніг”.