Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2020

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Абвешчаны ён  у лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

21 лютага ва ўстанове адукацыі пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Гэта дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па–беларуску здольны кожны. Бо мова — тое, што нас аб’ядноўвае i робiць унiкальнымi. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа. I ў гэтым свеце беларуская мова — мова нашай радзiмы, у якой ёсць рашучасць, цвёрдае слова «гонар», i мяккае, далiкатнае — «пяшчота», i добрае, заспакаяльнае — «спачуванне», i цёплае, ласкавае — «мама»... У кожным куточку краiны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследаваннях, нарэшце, у генах людзей, якiя праз дзесяцiгоддзi перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам. 

План мерапрыемстваў да Дня роднай мовы

1. Віктарына "Беларускія народныя казкі" (1-2 класы)

2. Гульня-віктарына "Сакрэты роднай мовы" (3 клас)

3. Гульня-віктарына "Таямніцы роднай мовы" (4 клас)

4. Гульня-конкурс "Пагуляем у роднае слова" (5-8 класы)

5. Моўны турнір "Знаўцы роднай мовы" (9-11 класы)

6. Інтэрв'ю "Самае цікавае слова на беларускай мове" (11 клас)

7. Выпуск інфармацыйнага бюлетэня "Дзень роднай мовы" (Мянько Т.Г.)

 

 

 

 

 

 

Інтэрв'ю "Самае прыгожае, цікавае або мілагучнае слова на беларускай мове". Апытванне правяла вучаніца 11 класа Акулік Дар'я

 

 

Гульня-віктарына "Сакрэты роднай мовы"

 

  

 

  

Гульня-конкурс "Пагуляем у роднае слова". Гульню правяла вучаніца 11 класа Радаман Лізавета

 

Гульня-віктарына "Таямніцы роднай мовы"

 

 

 

Моўны турнір "Знаўцы роднай мовы"